Агульная структура кітайскага сказа

Материал из LingvoWiki
Перейти к навигацииПерейти к поиску
The printable version is no longer supported and may have rendering errors. Please update your browser bookmarks and please use the default browser print function instead.
Zhong.png
Гэта старонка — частка праекта Граматыка кітайскай мовы

русск.
Кітайскі сказ можа з'яўляцца як суб'ектна-прэдыкатыўнай канструкцыей, так і як несуб'ектна-прэдыкатыўнай канструкцыей. Акрамя таго, у кітайскай мове таксама распаўсюджана структура "топік-каментарый".

Суб'ект

Пэўны субъект

Суб'ект кітайскага сказа ў асноўным з'яўляецца пэўным, г.з. чымсьці, што вядома і таму, хто кажу, і слухачу (гл. Выкарыстанне 是, 在, 有 і и пэўнасць назоўнікаў аб пэўнасці назоўнікаў.

昨天王老师来我家。(王老师 — пэўны)
Zuótiān Wáng lǎoshī lái wǒ jiā.
Учора настаўнік Ван прыйшоў да мяне дадому.
Правільна:
昨天一个客人来我家。(一个客人 — няпэўны)
Няправільна:
昨天我家来了一个客人。
Zuótiān wǒ jiā lái le yí ge kèrén.
Учора да мяне дадому прыйшоў госць.

(гл. Бессуб'ектныя сказы і сказы існавання аб парадку словаў).

Няпэўны, радавы суб'ект

Няпэўны прадмет, які мае значэнне цэлага роду, класу прадметаў, таксама можа быць суб'ектам.

菠菜很有营养.
Bōcài hěn yǒu yíngyǎng.
Шпінат пажыўны.
熊猫很可爱.
Xióngmāo hěn kě'ài.
Панды мілыя.

Што можа быць суб'ектам

Словы і фразы, якія функцыянуюць як назоўнікі, займеннікі, уласныя імёны, лічэбнікі, прыметнікі або дзеясловы, могуць быць суб'ектам.

王老师:你的学生真聪明. (你的学生 — імянны зварот)
Wáng lǎoshī: Nǐ de xuésheng zhēn cōngming.
Настаўнік Ван: Твае студэнты сапраўды разумныя.
张老师:聪明没有用,努力最重要. (聪明 і 重要 — прыметнікі)
Zhāng lǎoshī: Cōngming méiyǒu yòng, nǔlì zuì zhòngyào.
Настаўнік Чжан: Быць разумнымі бескарысна, быць старанным — вось што самае важнае.

Сентэнцыяльны суб'ект

Цэлае сказ можа быць суб'ектам без якога-небудзь спецыяльнага паказчыка. Варта звярнуць увагу на тое, што пасля такога суб'екта можа ставіцца коска, асабліва калі такі суб'ект доўгі.

在中国,丈夫做家务,是一件很平常的事. (丈夫做家务 — суб'ект)
Zài Zhōngguó, zhàngfu zuò jiāwù, shì yí jiàn hěn píngcháng de shì.
У Кітаі мужы, якія займаюцца хатнімі справамі, — звычайная з'ява.
儿子不听她的话,让她很难过.
Érzi bù tīng tā de huà, ràng tā hěn nánguò
Дзіця не слухаецца яе, чым яе засмучае.

У беларускай мове сентэнцыяльны суб'ект часта ўводзіцца словамі "тое, што". У кітайскай мове "тое, што" не выкарыстоўваецца.

王先生喜欢李小姐不表示李小姐也喜欢王先生.
Wáng xiānsheng xǐhuan Lǐ xiǎojiě bù biǎoshì Lǐ xiǎojiě yě xǐhuan Wáng xiānsheng.
Тое, што спадару Вану падабацца міс Лі, не азначае, што міс Лі падабацца спадар Ван.

Суб'ект ў пасіўных канструкцыях

Суб'ектам не заўсёды з'яўляецца агенс; часам суб'ектам з'яўляецца пацыенс. (Гл. Залежны стан у кітайскай мове пра немаркіраваны залежны стан.)

我的车修好了. ( не робіць дзеянне )
Wǒ de chē xiūhǎo le.
Маю машыну адрамантавалі.

Прэдыкат

Прэдыкатам у кітайскай мове могуць з'яўляцца:

Простыя і складаныя дзеясловы, дзеяслоўныя звароты

Трэба адзначыць, што сказ с простым дзеясловам у якасці прэдыката рэдка сустракаецца без хоць бы яшчэ аднаго элемента, такога як часціца або дзеяслоўны зварот, але такі сказ можа сустракацца, калі сэнс зразумелы з кантэксту.

Сітуацыя: У Вана вечарынка. Лі і Чжан размаўляюць пра яе.
李:你们去吗?
Lǐ: Nǐmen qù ma?
Лі: Вы пойдзеце?
张:我去,我女朋友不去。
Zhāng: Wǒ qù, wǒ nǚpéngyou bú qù.
Чжан: Я пайду, мая дзяўчына — не.
妈妈:昨天的晚会,你跟妹妹表演了什么节目?
Māma: Zuótiān de wǎnhuì, nǐ gēn mèimei biǎoyǎn le shénme jiémù?
Мама: Што вы з сястрой выконалі учора на канцэрце?
儿子:我唱歌,她跳舞。(唱歌 и 跳舞 — скаладаныя дзеясловы)
Érzi: Wǒ chànggē, tā tiàowǔ.
Сын: Я спяваў, яна танцавала.
我喜欢李小姐,李小姐不喜欢我。(喜欢李小姐 и 不喜欢我 — дзеяслоўныя звароты)
Wǒ xǐhuan Lǐ xiǎojiě, Lǐ xiǎojiě bù xǐhuan wǒ.
Мне падабаецца Лі, але я ёй не падабаюсь.

Прыметнікі

Звярніце ўвагу, што ў гэтым выпадку не ўжываецца .
У простым сцвярджэнні варта ўжываць прыслоўе або дапаўненне ступені. Калі ўжываецца прыслоўе ступені , яно ўжо не мае сэнса "вельмі", а ўжываецца проста, каб адпавядаць гэтым граматычным патрабаванням.

我爸爸在大使馆工作,他很忙。(Нельга казать 他忙 ці 他是忙; у гэтым сказе не мае значэння "вельмі".)
Wǒ bàba zài dàshǐguǎn gōngzuò, tā hěn máng.
Мой бацька працуе ў амбасадзе, ён заняты.
我累得要命。(要命 — дапаўненне ступені, таму ўжо не трэба ўжываць прыслоўе ступені перад )
Wǒ lèi de yàomìng.
Я стаміўся да смерці.

Калі прыметнік ужываецца самастойна, прадугледжваецца параўнанне.

我有弟弟,也有妹妹。弟弟大,妹妹小。
Wǒ yǒu dìdi, yě yǒu mèimei. Dìdi dà, mèimei xiǎo.
У мяне ёсць малодшыя брат і сястра. Брат — вялікі, а сястра — маленькая.
王:你们学校,男老师多还是女老师多?
Wáng: Nǐmen xuéxiào, nán lǎoshī duō háishi nǚ lǎoshī duō.
Ван: У вашай школе больш настаўнікаў ці настаўніц?
丁:女老师多.
Dīng: Nǚ lǎoshī duō.
Дзін: Настаўніц больш.

Некаторыя прыметнікі не злучаюцца з паняццем ступені, але ужываюцца дзеля канстатацыі факту. Прэдыкат у такіх сказах мае структуру + прыметнік + (гл. Канструкцыя 是……的).

这件大衣是蓝的。
Zhè jiàn dàyī shì lán de.
Гэтае паліто сіняе. (Канстатацыя факту.)
这件大衣很好看。
Zhè jiàn dàyī hěn hǎokàn.
Гэтае паліто прыгожае. (Меркаванне.)
王老师是男的还是女的? ( і — прыметнік; тут недарэчы выкарыстоўваць словы 男人 і 女人, якія абазначаюць асобных прадстаўнікоў).
Wáng lǎoshī shì nán de háishi nǚ de?
Выкладчык Ван мужчына ці жанчына?

Назоўнікі

Такі тып прэдыката часта ўжываецца для пазначэння ўзросту, часу, даты, сумы грошаў і г.д. Такі сказ звычайна зʼяўляецца прастым сцвярджэннем або пытальным сказам з пытальным займеннікам.

王先生三十五岁,王太太三十(岁)。
Wáng xiānsheng sānshi wǔ suì, Wáng tàitai sānshí (suì).
Спадару Вану 35 гадоў, спадарыне Ван — 30.
现在几点?
Xiànzài jǐ diǎn?
Колькі зараз часу?
这本书多少钱?
Zhè běn shū duōshao qián?
Колькі каштуе гэтая кніга?

У адмоўных сказах або ў сцвярджальна-адмоўным пытанні назоўнік не можа самастойна быць прэдыкатам. У гэтым вападку трэба ўжываць дзеяслоў, выказнік зʼяўляецца дзеяслоўным зваротам.

王:今天是不是星期三?
Wáng: Jīntiān shì bu shì xīngqīsān?
Ван: Сёння серада?
张:今天不是星期三,是星期四。
Zhāng: Jīntiān bú shì xīngqīsān, shì xīngqīsì.
Чжан: Сёння не серада, сёння чацвер.

Поўныя сказы

Гэта прыклад структуры «топік-каментарый», у якой субʼект лічцца топікам, а поўны сказ — каментарыем. Да топіка можа адносіцца болей за аднаго каментарыя. (Гл. структуру топік-каментарый).

王先生 心脏不好血压也很高。
Wáng xiānsheng xīnzàng bù hǎo, xuèyā yě hěn gāo.
Субʼект
(Топік)
Прэдыкат: 心脏不好 і 血压也很高 — два поўных сказа.
(Каментарый)
У спадара Вана дрэннае сэрца, кравяны ціск таксама высокі.