Агульная структура кітайскага сказа: различия между версиями
Juuurgen (обсуждение | вклад) |
Juuurgen (обсуждение | вклад) м |
||
Строка 1: | Строка 1: | ||
{{Граматыка кітайскай мовы}} | {{Граматыка кітайскай мовы}} | ||
+ | [[Общая структура китайского предложения|русск.]]<br> | ||
Кітайскі сказ можа з'яўляцца як суб'ектна-прэдыкатыўнай канструкцыей, так і як несуб'ектна-прэдыкатыўнай канструкцыей. Акрамя таго, у кітайская мове таксама распаўсюджана структура "топік-каментарый". | Кітайскі сказ можа з'яўляцца як суб'ектна-прэдыкатыўнай канструкцыей, так і як несуб'ектна-прэдыкатыўнай канструкцыей. Акрамя таго, у кітайская мове таксама распаўсюджана структура "топік-каментарый". | ||
==Суб'ект== | ==Суб'ект== |
Версия 13:25, 11 июля 2012
Гэта старонка — частка праекта Граматыка кітайскай мовы |
русск.
Кітайскі сказ можа з'яўляцца як суб'ектна-прэдыкатыўнай канструкцыей, так і як несуб'ектна-прэдыкатыўнай канструкцыей. Акрамя таго, у кітайская мове таксама распаўсюджана структура "топік-каментарый".
Суб'ект
Пэўны субъект
Суб'ект кітайскага сказа ў асноўным з'яўляецца пэўным, г.з. чымсьці, што вядома і таму, хто кажу, і слухачу (гл. Выкарыстанне 是, 在, 有 і и пэўнасць назоўнікаў аб пэўнасці назоўнікаў.
- 昨天王老师来我家。(王老师 — пэўны)
- Zuótiān Wáng lǎoshī lái wǒ jiā.
- Учора настаўнік Ван прыйшоў да мяне дадому.
- Правільна:
- 昨天一个客人来我家。(一个客人 — няпэўны)
- Няправільна:
- 昨天我家来了一个客人。
- Zuótiān wǒ jiā lái le yí ge kèrén.
- Учора да мяне дадому прыйшоў госць.
- Правільна:
(гл. Бессуб'ектныя сказы і сказы існавання аб парадку словаў).
Няпэўны, радавы суб'ект
Няпэўны прадмет, які мае значэнне цэлага роду, класу прадметаў, таксама можа быць суб'ектам.
- 菠菜 很有 营养.
- Bōcài hěn yǒu yíngyǎng.
- Шпінат пажыўны.
- 熊猫 很 可爱.
- Xióngmāo hěn kě'ài.
- Панды мілыя.
Што можа быць суб'ектам
Словы і фразы, якія функцыянуюць як назоўнікі, займеннікі, уласныя імёны, лічэбнікі, прыметнікі або дзеясловы, могуць быць суб'ектам.
- 王 老师: 你 的 学生 真 聪明. ( 你 的 学生 — імянны зварот)
- Wáng lǎoshī: Nǐ de xuésheng zhēn cōngming.
- Настаўнік Ван: Твае студэнты сапраўды разумныя.
- 张 老师: 聪明 没有 用, 努力 最 重要. ( 聪明 і 重要 — прыметнікі)
- Zhāng lǎoshī: Cōngming méiyǒu yòng, nǔlì zuì zhòngyào.
- Настаўнік Чжан: Быць разумнымі бескарысна, быць старанным — вось што самае важнае.
Сентэнцыяльны суб'ект
Цэлае сказ можа быць суб'ектам без якога-небудзь спецыяльнага паказчыка. Варта звярнуць увагу на тое, што пасля такога суб'екта можа ставіцца коска, асабліва калі такі суб'ект доўгі.
- 在 中国, 丈夫 做 家务, 是 一件 很 平常 的 事. ( 丈夫 做 家务 - суб'ект)
- Zài Zhōngguó, zhàngfu zuò jiāwù, shì yí jiàn hěn píngcháng de shì.
- У Кітаі мужы, якія займаюцца хатнімі справамі, — звычайная з'ява.
- 儿子 不 听 她 的 话, 让 她 很难 过.
- Érzi bù tīng tā de huà, ràng tā hěn nánguò
- Дзіця не слухаецца яе, чым яе засмучае.
У беларускай мове сентэнцыяльны суб'ект часта ўводзіцца словамі "тое, што". У кітайскай мове "тое, што" не выкарыстоўваецца.
- 王先生 喜欢 李 小姐 不 表示 李 小姐 也 喜欢 王先生.
- Wáng xiānsheng xǐhuan Lǐ xiǎojiě bù biǎoshì Lǐ xiǎojiě yě xǐhuan Wáng xiānsheng.
- Тое, што спадару Вану падабацца міс Лі, не азначае, што міс Лі падабацца спадар Ван.
Суб'ект ў пасіўных канструкцыях
Суб'ектам не заўсёды з'яўляецца агенс; часам суб'ектам з'яўляецца пацыенс. (Гл. Залежны стан у кітайскай мове пра немаркіраваны залежны стан.)
- 我 的 车 修好 了. ( 车 не робіць дзеянне 修)
- Wǒ de chē xiūhǎo le.
- Маю машыну адрамантавалі.
Прэдыкат
Прэдыкатам у кітайскай мове могуць з'яўляцца:
Простыя і складаныя дзеясловы, дзеяслоўныя звароты
Трэба адзначыць, што сказ с простым глаголам у якасці прэдыката рэдка сустракаецца без хоць бы яшчэ аднаго элемента, такога як часціца або дзеяслоўны зварот, але такі сказ можа сустракацца, калі сэнс зразумелы з кантэксту.
- Сітуацыя: У Вана вечарынка. Лі і Чжан размаўляюць пра яе.
- 李:你们去吗?
- Lǐ: Nǐmen qù ma?
- Лі: Вы пойдзеце?
- 张:我去,我女朋友不去。
- Zhāng: Wǒ qù, wǒ nǚpéngyou bú qù.
- Чжан: Я пайду, мая дзяўчына — не.
- 妈妈:昨天的晚会,你跟妹妹表演了什么节目?
- Māma: Zuótiān de wǎnhuì, nǐ gēn mèimei biǎoyǎn le shénme jiémù?
- Мама: Што вы з сястрой выконалі учора на канцэрце?
- 儿子:我唱歌,她跳舞。(唱歌 и 跳舞 — скаладаныя дзеясловы)
- Érzi: Wǒ chànggē, tā tiàowǔ.
- Сын: Я спяваў, яна танцавала.
- 我喜欢李小姐,李小姐不喜欢我。(喜欢李小姐 и 不喜欢我 — дзеяслоўныя звароты)
- Wǒ xǐhuan Lǐ xiǎojiě, Lǐ xiǎojiě bù xǐhuan wǒ.
- Мне падабаецца Лі, але я ёй не падабаюсь.
Прыметнікі
Звярніце ўвагу, што ў гэтым выпадку не выкарыстоўваецца 是.
У простым сцвярджэнні варта выкарыстоўваць прыслоўе або дапаўненне ступені. Калі выкарыстоўваецца прыслоўе ступені 很, яно ўжо не мае сэнса "вельмі", а ўжываецца проста, каб оно уже не означает "очень", а используется просто чтобы адпавядаць гэтым граматычным патрабаванням.
- 我爸爸在大使馆工作,他很忙。(Нельга казать
他忙ці他是忙; у гэтым сказе 很 не мае значэння "вельмі".) - Wǒ bàba zài dàshǐguǎn gōngzuò, tā hěn máng.
- Мой бацька працуе ў амбасадзе, ён заняты.
- 我累得要命。(要命 — дапаўненне ступені, таму ўжо не трэба ўжываць прыслоўе ступені перад 累)
- Wǒ lèi de yàomìng.
- Я стаміўся да смерці.
Калі прыметнік ужываецца самастойна, Если прилагательное употребляется самостоятельно, прадугледжваецца параўнанне.
- 我有弟弟,也有妹妹。弟弟大,妹妹小。
- Wǒ yǒu dìdi, yě yǒu mèimei. Dìdi dà, mèimei xiǎo.
- У мяне ёсць малодшыя брат і сястра. Брат — вялікі, а сястра — маленькая.
- 王:你们学校,男老师多还是女老师多?
- Wáng: Nǐmen xuéxiào, nán lǎoshī duō háishi nǚ lǎoshī duō.
- Ван: У вашай школе больш настаўнікаў ці настаўніц?
- 丁:女老师多.
- Dīng: Nǚ lǎoshī duō.
- Дзін: Настаўніц больш.
Некаторыя прыметнікі не злучаюцца з паняццем ступені, але ужываюцца дзеля канстатацыі факту. Прэдыкат у такіх сказах мае структуру 是 + прыметнік + 的 (см. Канструкцыя 是……的).
- 这件大衣是蓝的。
- Zhè jiàn dàyī shì lán de.
- Гэтае паліто сіняе. (Канстатацыя факту.)
- 这件大衣很好看。
- Zhè jiàn dàyī hěn hǎokàn.
- Гэтае паліто прыгожае. (Меркаванне.)
- 王老师是男的还是女的? (男 и 女 — прыметнік; тут недарэчы выкарыстоўваць словы 男人 і 女人, якія абазначаюць асобных прадстаўнікоў).
- Wáng lǎoshī shì nán de háishi nǚ de?
- Выкладчык Ван мужчына ці жанчына?